Атрад ЮІД — добраахвотнае аб'яднанне школьнікаў, якія дапамагаюць установе адукацыі ў арганізацыі работы па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прапагандзе бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах сярод аднагодкаў і насельніцтва.

Сёння рабяты паказалі сябе ў справе і прайшлі адказныя выпрабаванні:

«Тэарэтычны экзамен на веданне ПДД»;

«Фігурнае кіраванне веласіпедам»;

«Аказанне першай дапамогі пацярпелым»;

«Навучальная (пазнавальная) праграма;

«Плакат сацыяльнай рэкламы па бяспецы дарожнага руху».



Па выніках спаборніцтваў:

Па выніках усіх конкурсаў раённага злёту атрадаў ЮІД перамогу атрымала каманда сярэдняй школы № 3 г. Лепеля.

Другое месца заняла каманда гімназіі ім. І.М.Ерашова,

трэцімі сталі навучэнцы Бароўскай сярэдняй школы ім.Г.К.Жукава.