На базе цэнтральнай раённай бібліятэкі адбыўся навучальны семінар "Станаўленне і развіццё публічных цэнтраў прававой інфармацыі ва ўмовах цыфравізацыі"
6.6.20250 праглядаў
У семінары прынялі ўдзел работнікі публічных цэнтраў прававой інфармацыі, створаных на базе сельскіх бібліятэк ДУК "Лепельская ЦБС".
У фармаце круглага стала ўдзельнікі абмеркавалі пытанні метадычнага забеспячэння дзейнасці публічных цэнтраў. Разгледзелі важнасць павышэння кампетэнцый работнікаў па рабоце з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі.
Перад удзельнікамі семінара выступіла Дзiрко Юлія, спецыяліст па забеспячэнні асноўнай дзейнасці РЦПІ Віцебскай вобласці, якая правяла навучанне для прысутных па рабоце з інфармацыйна-пошукавай сістэмай "ЭТАЛОН", Інтэрнэт-паслугай "ЭТАЛОН-ONLINE", а таксама азнаёміла з новымі магчымасцямі дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў.