У іх удзельнічаюць работнікі ўсіх спартыўных арганізацый абласнога цэнтра, а таксама прадстаўнікі спартыўнай грамадскасці 21 раёна і двух гарадоў паўночнага рэгіёна
З прывітальным словам да ўдзельнікаў спаборніцтваў звярнуўся намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў: - Вялікі дзякуй арганізатарам свята, што ў такіх умовах надвор'я ідэальна падрыхтавалі трасу. На гэты раз мы былі трошкі абдзелены зімой. І вось у першы дзень вясны ў нас такое цудоўнае зімовае свята. Жадаю ўсім добрага настрою і высокіх спартыўных дасягненняў.
Удзельнікі спаборнічалі ў эстафетнай гонцы на дыстанцыі 500 метраў з адным агнявым рубяжом (па 5 стрэлаў).
Сярод спартсменаў - прадстаўнікі сектара спорту і турызму Лепельскага райвыканкама.
На базе Віцебскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву праходзяць абласныя спаборніцтвы па біятлоне сярод арганізацый фізкультуры і спорту Прыдзвінскага краю
3.3.20250 праглядаў