У рамках акцыі супрацоўнікі аддзела ДАІ праверылі, як кіроўцы выконваюць правілы перавозкі дзяцей

Праваахоўнікі не толькі выяўлялі парушэнні, але і нагадвалі кіроўцам пра важнасць выканання правілаў бяспекі пры перавозцы самых уразлівых пасажыраў.

Як расказалі супрацоўнікі ДАІ, перавозка дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў у легкавым аўтамабілі павінна ажыццяўляцца з абавязковым выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці.

Дзяцей ад 5 да 12 гадоў неабходна перавозіць з выкарыстаннем утрымліваючых прылад або іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку.