Прафілактычнае мерапрыемства пад такой назвай правядзе 17 снежня Дзяржаўтаінспекцыя Віцебшчыны. Яно накіравана на прафілактыку ДТЗ з удзелам непаўналетніх, а таксама на павышэнне адказнасці дарослых за бяспеку дзяцей на дарозе, у тым ліку за бяспеку дзяцей - пасажыраў.

Праваахоўнікі не толькі ўзмоцняць кантроль за дарожнай бяспекай, але і правядуць шэраг прафілактычных мерапрыемстваў.

Кожнаму кіроўцу неабходна памятаць, што дзеянні дзіцяці непрадказальныя. Да мінімуму зніжайце хуткасць і будзьце гатовыя ў любы момант спыніць аўтамабіль. Таксама неабходна праяўляць максімальную асцярожнасць, праязджаючы па дваравых тэрыторыях. На "зебры" ў абавязковым парадку прапускайце пешаходаў.

Даведкава: на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 36 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, з якіх 4 дзіцяці загінула, раненні атрымалі 36 дзяцей, на тэрыторыі Лепельскага раёна зарэгістравана 2 ДТЗ з удзелам 2 непаўналетніх.