У краіне ўсталяваліся складаныя ўмовы надвор'я з ападкамі і туманамі, месцамі можа ўтварацца галалёдзіца. Усе гэтыя фактары неспрыяльна ўплываюць на бяспеку руху.
Ва ўмовах дрэннай бачнасці важна максімальна абазначыць сваю прысутнасць на дарозе: кіроўцам уключыць блізкае святло фар, пешаходам выкарыстоўваць святлоадбівальныя элементы.
Неабходна прытрымлівацца стрыманага стылю кіравання: выбіраць найбольш бяспечную хуткасць, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў і перабудоў. Варта быць надзвычай уважлівымі пры руху на загарадных дарогах і пры праездзе пешаходных пераходаў. Важна прышпіліцца самім і забяспечыць бяспечную перавозку пасажыраў, асабліва дзяцей.
Пешаходам неабходна разумець, што аўтамабіль немагчыма спыніць імгненна, тым больш на мокрым і слізкай пакрыцці. Таму нават на рэгуляваных пераходах важна пераканацца, што кіроўцы вас заўважылі і паспелі спыніцца.
Звяртаем увагу ўсіх удзельнікаў дарожнага руху: заўсёды ставіцеся сур'ёзна да сваёй бяспекі, не дапускайце бестурботнасці і памылак на дарозе, загадзя прагназуйце дзеянні навакольных.