Да нас прыехала дзіцяча-юнацкая каманда БАТЭ. Хлопцы правялі сумесны матч з футбалістамі нашай каманды "Метэор"

Таксама Дзмітрый Дзергай, дырэктар АСП ДЮСШ ФК БАТЭ, падзяліўся з лепельчанамі некаторымі сакрэтамі тэхнікі, даў шмат слушных парад.

Спорт збліжае, бо гэта ўніверсальная мова зносін. Гуляючы на ​​адным полі, дзеці могуць знаходзіць новых сяброў. Падчас такіх мерапрыемстваў іх цікавасць да спорту толькі расце.

Нагадаем, у 2024 годзе юныя футбалісты Лепельскага раёна сталі пераможцамі рэспубліканскага турніру па футболе "Скураны мяч"

Паўночны рэгіён прадстаўляла каманда "Метэор", трэнерам якой з'яўляецца Сяргей Буйніцкі. Хлопцы ўпарта трэніраваліся і ў выніку іх падрыхтоўка, згуртаванасць і майстэрства прынеслі поспех. Перакананыя, з падтрымкай ад БАТЭ перамог у лепельчан будзе яшчэ больш.