Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Лепельскага РАУС, а таксама камісія па справах непаўналетніх сумесна з сектарам спорту райвыканкама пастаянна імкнуцца знайсці для падлеткаў цікавую і карысную форму адпачынку.
На гарадскім стадыёне адбыліся лыжныя гонкі сярод дзяцей з устаноў адукацыі Лепельскага раёна, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа, і тых, хто любіць спорт.
Спаборніцтвы ўключалі ў сябе традыцыйны мас-старт на 1000 метраў, у якім кожны змог праверыць сваю цягавітасць і волю да перамогі.
У канцы мерапрыемства ўсіх, хто выйшаў на старт, чакалі спецыяльныя прызы і ўзнагароды, а таксама маса станоўчых эмоцый.
На гарадскім стадыёне адбыліся лыжныя гонкі сярод дзяцей з устаноў адукацыі Лепельскага раёна
30.1.20260 праглядаў