23 верасня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. На выбарчых участках у Віцебску працуюць 185 гандлёвых кропак, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні гандлю Віцебскага гарвыканкама. На кожным участку дзейнічаюць ад дзвюх да чатырох гандлёвых кропак. А ўсяго 85 суб'ектаў гаспадарання арганізуюць выязны гандаль у дзень выбараў у абласным цэнтры. Сярод іх буйныя гандлёвыя сеткі, прадпрыемствы канцэрна "Мясамолпрам". У буфетах у шырокім асартыменце маюцца мясныя, хлебабулачныя, кандытарскія вырабы, напоі, сокі, пладаагароднінная прадукцыя. Як адзначылі ва ўпраўленні, выбаршчыкі змогуць купіць не толькі харчовыя тавары, але і прамысловыя, уключаючы сувенірную прадукцыю.-0-

БЕЛТА