Кантроль за суб'ектамі гаспадарання, якія ажыццяўляюць рэалізацыю тавараў імпартнай вытворчасці, так званага «нізкага цэнавага сегмента», з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у дзейнасці падатковых органаў.

Парушэнне ўстаноўленага парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў, рэалізацыя тавараў без дакументаў і сродкаў ідэнтыфікацыі – вось няпоўны пералік парушэнняў, якія ўстанаўліваюцца пры правядзенні аператыўных мерапрыемстваў.

Так, з пачатку года аператыўнымі падраздзяленнямі інспекцый МПЗ Віцебскай вобласці па дадзенай катэгорыі плацельшчыкаў выяўлена больш за 2,0 млн. рублёў прыхаванай ад падаткаабкладання выручкі, да адміністрацыйнай адказнасці на суму каля 250,0 тыс. рублёў прыцягнуты суб'екты гаспадарання і іх прадаўцы, у т.л. на суму парадку 240,0 тыс. рублёў за парушэнне ўстаноўленага заканадаўствам парадку маркіроўкі тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі.

Акрамя таго, з сум прыхаванай выручкі парушальнікам давялося даплаціць належныя ў бюджэт падаткі.

Інспекцыя МПЗ па Віцебскай вобласці нагадвае суб'ектам гаспадарання аб неабходнасці няўхільнага выканання заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці і заклікае пакупнікоў патрабаваць пры кожнай пакупцы чэк – гэта дазволіць не толькі сабраць належныя падаткі ў бюджэт дзяржавы, але і стане гарантам у выпадку, калі набыты тавар акажацца нездавальняючай якасці.