Для кантролю за сітуацыяй на пешаходных пераходах задзейнічаны як супрацоўнікі ДАІ, так і іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі.

Гэтая праца праводзіцца з пачатку навучальнага года. Інспектары дзяжураць паблізу школ за гадзіну да пачатку і пасля заканчэння заняткаў, у тым ліку і ў другую змену. Такія прафілактычныя мерапрыемствы працягнуцца да 22 верасня.
Падчас нясення службы праваахоўнікі сочаць за выкананнем правілаў бяспечных паводзін школьнікамі, звяртаюць асаблівую ўвагу на тое, ці глядзяць дзеці па баках пры пераходзе праз дарогу і ці не адцягваюцца яны на размовы па тэлефоне і іншыя гаджэты.
Увага супрацоўнікаў прыкавана не толькі да пешаходаў-школьнікаў, але і да аўтамабілістаў. Інспектары правяраюць, ці выконваюць кіроўцы правілы праезду пешаходных пераходаў, а таксама правілы перавозкі дзяцей у аўтамабілі. У першую чаргу звяртаюць увагу на тое, ці знаходзіцца дзіця ў спецыяльным утрымліваючым устройстве, як гэтага патрабуюць Правілы дарожнага руху.
      Пры перавозцы ў салоне аўтамабіля дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў неабходна выкарыстоўваць дзіцячыя ўтрымліваючыя прыстасаванні, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці. Ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў могуць выкарыстоўвацца як дзіцячыя ўтрымліваючыя прыстасаванні, так і іншыя сродкі (бустэры, спецыяльныя падушкі для сядзення, дадатковыя сядзенні), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі.
Таксама дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў без выкарыстання ўказаных прыстасаванняў, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў. Але пры гэтым дзіця павінна быць прышпілена рамянём бяспекі.