На тэрміновую ваенную службу ў час восеньскага прызыву адправяцца 53 ураджэнцы нашага раёна.

На тэрміновую ваенную службу ў час восеньскага прызыву адправяцца 53 ураджэнцы нашага раёна.

Пачалося мерапрыемства, якое знамянуе новы этап жыцця кожнага маладога чалавека, з урачыстага мітынгу на плошчы Свабоды. Прадстаўнікі ўлады, воінскіх часцей, РК ГА «БРСМ», раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, іншых грамадскіх арганізацый і прызыўнікі ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да магіл.
Далей мерапрыемства перамясцілася ў раённы Дом культуры. І адразу ж увагу ўсіх прыцягнула выстава, падрыхтаваная прадстаўнікамі 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай Мікалаеўска-Будапешцкай Чырвонасцяжнай, ордэна Суворава брыгады і 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна.
Ва ўрачыстай абстаноўцы Указ Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ад 27 ліпеня № 227 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве" зачытаў ваенны камісар Лепельскага і Ушацкага раёнаў Андрэй Пухальскі.
Андрэй Леанідавіч адзначыў, што кожны мужчына ўспамінае дзень прысягі, як служыў, з кім меў зносіны. Армія дапамагае раскрывацца моцным якасцям характару.
-- За час службы вы набудзеце сапраўдных сяброў, з якімі будзеце падтрымліваць сувязь і пасля, навучыцеся шанаваць бацькоў. Абараняць Радзіму -- патрэбная, ганаровая і вельмі адказная прафесія. Будзьце годнымі салдатамі, таму што доўг і прысяга –- гэта не проста словы. А бацькам жадаю цярпення і добрых навін з воінскіх часцей.
Звярнуўся да прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан:
-- …Ва ўсе часы ў нашай краіне абаронцы Айчыны карысталіся асаблівай павагай. На вас ускладаецца асаблівая адказнасць не толькі абараняць Радзіму, але і прадстаўляць родны край, знаходзячыся далёка ад дома. Вы хутка станеце вайскоўцамі, будзеце навучацца пад кіраўніцтвам вопытных афіцэраў, набываць новыя веды і навыкі. Абавязкова адчуеце таварыскае плячо, узаемавыручку. Я гэта ведаю не з чутак, бо з'яўляюся падпалкоўнікам запасу. Служба ў арміі ніколі не была лёгкай справай. Цяжка пакідаць родны дом, падпарадкоўвацца строгай армейскай дысцыпліне і асвойваць азы воінскай справы. Але менавіта служба ў арміі дапамагае