Сёння выязное пасяджэнне прайшло ў аграгарадку Камень.
Сёння выязное пасяджэнне прайшло ў аграгарадку Камень.
На тэрыторыі Лепельскага раёна працягвае працаваць пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі дзейнасці па садзейнічанні занятасці насельніцтва.
Сёння выязное пасяджэнне прайшло ў аграгарадку Камень.
Пагутарыць з тымі, хто па тых ці іншых прычынах не спяшаецца ўносіць свой уклад у эканоміку краіны, прыбылі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Азаронак, лідар дэпутацкага корпуса раёна Ігар Урбан, намеснік старшыні райвыканкама Аксана Церашкава, прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, РАУС.
На камісію былі запрошаны жыхары Каменскага сельсавета, якія ўхіляюцца ад працаўладкавання, а некаторыя яшчэ і злоўжываюць алкаголем.
- Сарыентаваць грамадзян, якія па тых ці іншых прычынах афіцыйна не працуюць, у эканамічнай сітуацыі, якая складваецца ў цэлым у рэспубліцы і ў прыватнасці ў раёне, а таксама прапанаваць ім прыдатныя вакансіі — частка нашай працы, — распавёў старшыня камісіі Ігар Урбан. — Другая частка — выключыць з базы дармаедаў грамадзян, якія прадставілі дакументы, што пацвярджаюць іх занятасць.
- Наша дзяржава вельмі шмат робіць па сацыяльнай абароне і падтрымцы грамадзян, але, на жаль, далёка не ўсе гэта цэняць, выбіраючы шлях утрыманства і дармаедства. На пераадоленне такіх негатыўных з'яў і накіравана праца камісіі. Адсутнасць афіцыйнага працаўладкавання цягне за сабой цэлы стос праблем. Самая відавочная — гэта безгрошша, якое звязана нямала з асацыяльным ладам жыцця. А бо ўдзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты падаткаў — абавязак грамадзян, замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, - акцэнтаваў увагу Віктар Азаронак.