У раённым Доме культуры прайшоў 14-ы дзіцячы міжшкольны Калядны фестываль «Віфлеемская зорка», прысвечаны важнаму і радаснаму хрысціянскаму святу — Ражджаству Хрыстовуму.

У раённым Доме культуры прайшоў 14-ы дзіцячы міжшкольны Калядны фестываль «Віфлеемская зорка», прысвечаны важнаму і радаснаму хрысціянскаму святу — Ражджаству Хрыстовуму.
З прывітальным словам перад прысутнымі выступіла загадчыца дзяржаўнай установы «Лепельскі раённы вучэбна-метадычны кабінет» Наталля Коўрыга. Наталля Мікалаеўна павіншавала ўсіх са светлым святам і адзначыла, што Ражджаство Хрыстовума аб’ядноўвае і сагравае сэрцы людзей. Гэты спрыяльны час умацоўвае веру, дорыць надзеі на змены да лепшага, нагадвае пра важнасць згоды паміж людзьмі, а таксама вяртае да вытокаў вечных каштоўнасцей.
У песнях, вершах і танцах распавядалі юныя артысты гісторыю з’яўлення ў свеце Богамладенца Ісуса.

Цёпла сустракалі гледачы выступленні Аляксандра Лешкевіча, які расказаў верш «У адзін з дзён календара», вучняў Старалепельскай базавай школы ім. А. А. Марунько, Полсвіжскай базавай школы ім. Н. Н. Тамашэвіча, Заслонаўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна, Стайскай сярэдняй школы, раённага цэнтра дзяцей і моладзі (Домжарыцы), аграрна-тэхнічнага каледжа, гімназіі ім. І. М. Ерашова, СШ №1, Бароўскай сярэдняй школы ім. Г. К. Жукава, выхаванцаў нядзельных школ, Старалядненскай яслі-сад — базавай школы ім. П. Ф. Занько і іншых артыстаў.

Харавое спевы і сольныя выступленні, яркія касцюмы, вершы, якія кранаюць да глыбіні душы, — усё гэта сведчыць пра тое, што да свята юныя лепельчане рыхтаваліся з задавальненнем і старанна.

Хочацца адзначыць, што кожны год арганізатары не перастаюць здзіўляць разнастайнасцю нумароў гасцей фестывалю. Стварыць атмасферу душэўнага свята і адзінства дапамагла выстава, на якой прадстаўлены работы, прысвечаныя светламу святу.