На Лепельшчыне прайшоў раённы этап конкурсу клубаў юных ратавальнікаў-пажарных, у якім прынялі ўдзел пяць каманд: каманда «Маланка» ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Лепеля», каманда «Пажарны» ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Лепеля», каманда «Іскра» ДУА «Гімназія імя І.М. Ерашова г. Лепеля», каманда «Гарачыя сэрцы» ДУА «Заслаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна» і каманда «Факел» ДУА «Бароўская сярэдняя школа ім. Г.К. Жукава Лепельскага раёна»

Мерапрыемства пачалося з агульнага пастроення і ўрачыстага адкрыцця злёту.
Першым выпрабаваннем для юных ратавальнікаў стаў конкурс «Агляд строю». Хлопцы дэманстравалі сваю страявую падрыхтоўку перад журы, дружна выкрыквалі рэчэўкі і спявалі страявыя песні.
У конкурсах «Пажарны кросфіт» і «Баявое разгортванне» школьнікі дэманстравалі свае уменні ў пажарнай справе, хуткасць і спрыт, праводзілі баявое разгортванне, апраналі на хуткасць баявое адзенне ратавальніка-пажарнага. Прадстаўнікі журы адсочвалі кожны страявы крок юных ратавальнікаў, правяралі правільнасць падлучэння пажарнага абсталявання, выразнасць у апрананні баявога адзення.
У конкурсе «Знаўцы» ўдзельнікам трэба было адказаць на працягу 30 хвілін на 30 пытанняў, звязаных з бяспекай жыццядзейнасці.
Далей хлопцам прадставілася магчымасць праявіць сябе з творчага боку. Кожнай камандзе давалася хатняе заданне падрыхтаваць творчае музычнае прадстаўленне аб сваім укладзе ў папярэджанне пажараў, аб стаўленні да бяспекі, аб любові да Радзімы, аб сяброўстве з МНС, аб важнасці свайго ўдзелу ў руху юных ратавальнікаў-пажарных. У ходзе конкурсу актывісты танцавалі, спявалі, разыгрывалі сцэнкі, агучвалі правілы бяспекі.
Усе конкурсы праходзілі ў яркай і бескампраміснай барацьбе паміж камандамі, якія спаборнічалі.
Па выніках злёту трэцяе месца заняла каманда «Маланка» ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Лепеля», другое – «Факел» ДУА «Бароўская сярэдняя школа ім. Г.К. Жукава Лепельскага раёна». Пераможцам злёту стала каманда «Іскра» ДУА «Гімназія ім. І.М. Ерашова
г. Лепеля», якая прадставіць Лепельскі раён на зональным этапе злёту клубаў юных ратавальнікаў-пажарных у горадзе Докшыцы.Акрамя дыпломаў і памятных прызоў у гэты дзень дзеці атрымалі яшчэ і зарад станоўчых эмоцый, выдатны настрой і новыя веды.