Перыяд зімовых святаў суправаджаецца павелічэннем колькасці пажараў і траўм з-за парушэння правілаў пажарнай бяспекі і неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. З мэтай папярэджання падобных надзвычайных сітуацый з 11 па 29 снежня на Лепельшчыне пройдзе штогадовая інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія (акцыя) «Бяспечны Новы год!».

У межах 1-га этапу, які пройдзе з 11 па 15 снежня, работнікі МНС наведаюць установы адукацыі, дзе правядуць інтэрактыўныя гутаркі па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Усе ўдзельнікі атрымаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю і памятныя падарункі ад МНС.
Падчас правядзення 2-га этапу, з 18 па 22 снежня, мэтавай аўдыторыяй мерапрыемстваў стануць дзеці з дзіцячых устаноў аховы здароўя, шматдзетныя сем'і, а таксама выхаванцы дзіцячых дамоў (інтэрнатаў) і дамоў сямейнага тыпу. Выратавальнікі разам з Дзедам Марозам, Снягуркай раскажуць правілы бяспекі ў перыяд зімовых канікул, нагадаюць як паводзіць сябе на лёдзе, а таксама як карыстацца піратэхнікай, хлапушкамі і бенгальскімі агнямі. Акрамя таго, дзяцей чакаюць віктарыны, тэматычныя конкурсы, наглядна-выяўленчая прадукцыя і вядома салодкія падарункі.
3-ці этап, з 26 па 29 снежня, пройдзе ў месцах з масавым знаходжаннем людзей. У гандлёвых цэнтрах, на рынках, ёлачных базарах, лядовых коўзанках і ў месцах продажу піратэхнічных вырабаў выратавальнікі арганізуюць інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе нагадаюць правілы бяспекі і павіншуюць усіх з надыходзячымі святамі. Удзельнікаў мерапрыемстваў чакаюць тэматычныя віктарыны, конкурсы і латарэі.
Далучайцеся да нашай акцыі і хай вашы навагоднія святы пройдуць бяспечна!