З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучання насельніцтва дзеянням па сігнале «Увага ўсім!» у перыяд з 27 лютага па 24 сакавіка ратавальнікі будуць праводзіць рэспубліканскую акцыю «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прымеркаваную да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны.
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучання насельніцтва дзеянням па сігнале «Увага ўсім!» у перыяд з 27 лютага па 24 сакавіка ратавальнікі будуць праводзіць рэспубліканскую акцыю «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прымеркаваную да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны.
Першы яе этап пройдзе з 27 лютага па 10 сакавіка ва ўстановах адукацыі горада і раёна. Тут жа пройдуць тэматычныя «ўрокі бяспекі», дзе ратавальнікі растлумачаць дзецям, як паводзіць сябе ў выпадку НС, як іх не дапусціць і пакажуць пазнавальныя відэафільмы ад МНС. Таксама ва ўстановах адукацыі работнікі МНС правядуць агульнашкольныя эвакуацыі. Таксама ратавальнікі прымуць удзел у правядзенні бацькоўскіх сходаў, на якіх раскажуць аб асноўных прычынах пажараў і як іх не дапусціць, а таксама нагадаюць аб выкананні дзецьмі правіл бяспекі ў перыяд вясновых канікул.
Мэтавай аўдыторыяй другога этапу, які працягнецца з 13 па 24 сакавіка, стануць жыхары інтэрнатаў і жыхары сельскіх населеных пунктаў. Жыхарам інтэрнатаў будзе прапанавана такая форма работы, як інтэрактыўныя прафілактычныя гутаркі аб бяспецы ў інтэрнатах, прычынах пажараў у іх, а таксама дзеяннях па сігнале «Увага ўсім!».
У сельскіх населеных пунктах з грамадзянамі правядуць шырокія мерапрыемствы «Кірмаш бяспекі» у Дамах культуры і на адкрытых пляцоўках.
Надзвычайная сітуацыя прыроднага або тэхнагеннага характару – гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. Адсутнасць апавяшчэння ў такім выпадку можа стаць прычынай панікі, матэрыяльнай шкоды і, што самае страшнае, чалавечых ахвяр.
Сёння ў Беларусі створана і, што немалаважна, удасканальваецца сістэма апавяшчэння на рэспубліканскім, тэрытарыяльным, мясцовым і аб'ектавым узроўнях. Яе асноўная задача – своечасова данесці інфармацыю аб усіх відах небяспекі і аб распараджэннях па правядзенні абарончых мерапрыемстваў.
Сігналы апавяшчэння аб НС перадаюцца праз паведамленні па вузлах радыёвяшчання і тэлебачанні, правадной сувязі, SMS-паведамленні на мабільныя тэлефоны. Уключаюцца таксама сірэны, выкарыстоўваюцца сігналы транспартных сродкаў і вулічныя гучнагаварыцелі.
Агульнапрынятымі сігналамі грамадзянскай абароны з'яўляюцца: «Увага ўсім!», «Паветраная трывога», «Адбой паветранай трывогі», «Радыяцыйная небяспека», «Хімічная трывога».
У першую чаргу для прыцягнення ўвагі людзей падаецца папераджальны сігнал «Увага ўсім!». Даведацца яго можна па гуку электрасірэн і іншых сігнальных сродкаў працягласцю 3 хвіліны. Калі Вы пачулі падобнае дома, трэба адразу ж уключаць радыёпрымачы або тэлевізары. У гэты час перадаюць экстраннае паведамленне, у якім гаворыцца аб надзвычайнай сітуацыі, што адбылася, і даюцца ўсе неабходныя рэкамендацыі для наступных дзеянняў. Калі ж Вы знаходзіцеся на працы, адключыце абсталяванне. Прывядзіце ў гатоўнасць размешчаныя на тэрыторыі, якая апавяшчаецца, вузлы праводнай сувязі, уключыце радыё і тэлевізійныя станцыі. Раскажыце аб атрыманым сігнале астатнім і прыгатуйцеся да праслухоўвання маўленчай інфармацыі. Далейшыя паводзіны павінны вызначацца непасрэдна гэтымі ўказаннямі.