Аграрыі Лепельскага раёна трымаюць тэмп, упэўнена вядуць свае камбайны. Па-асабліваму пахне ў полі — хлебам, сонцам, свежай сцерняй…
Аграрыі Лепельскага раёна трымаюць тэмп, упэўнена вядуць свае камбайны. Па-асабліваму пахне ў полі — хлебам, сонцам, свежай сцерняй… І хлебаробы, і неабыякавыя лепельчане ў чаканні: хто наступны пераадолее тысячны рубеж па намалоце і адвозцы збожжа?
І вось сёння прыляцела выдатная навіна: на Лепельшчыне - трэці тысячнік. Ім стаў старэйшы камбайнер КУПСХП "Лепельскае" Алег Буракоўскі.
Павіншаваць хлопца з такім намалотам прама ў полі прыехалі кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталля Мончык, а таксама спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, кіраўніцтва прадпрыемства.
Несумненна, камбайнер-тысячнік — гэта вялікі гонар для ўсяго раёна, у першую чаргу — для калектыву прадпрыемства, - адзначыў падчас ушанавання Міхаіл Кісялевіч. — Сёння перад вамі, паважаныя працаўнікі хлебнай нівы, стаіць адказная задача: спрацаваць на ўборцы максімальна хутка, сабраць ураджай якасна і ў тэрмін. Галоўнае — не дапусціць страт, максімальна задзейнічаць усе рэзервы, забяспечыць высокі ўзровень арганізацыі працы, працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны.
Ганарымся нашымі хлопцамі, цэнім іх. Яны — лепшыя! І чарговы раз гэта даказалі, - дадала Наталля Мончык.
Таксама сёння ўзнагародзілі і вадзіцеля КУПСХП "Лепельскае" Мікалая Гутніка, які за перыяд жніва ўжо перавез больш за 2000 тон збожжа. Ганаровую грамату маладому чалавеку уручыў кіраўнік гаспадаркі Раман Міснік.