У рамках падвядзення вынікаў напружанай страды на Лепельшчыне вызначылі найлепшага механізатара па нарыхтоўцы сенажу.

Пераможцам раённага спаборніцтва стаў трактарыст-машыніст Уладзімір Багдановіч, які прадстаўляе унітарнае прадпрыемства «Пражэктар-Агра». Высокага выніку працаўніку ўдалося дасягнуць дзякуючы працы на сучасным комплексе КВК-800. Па выніках спаборніцтваў менавіта ён першым у раёне здробніў рэкордны аб'ём зялёнай масы — 4000 тон. Гэты важкі ўклад у стварэнне трывалай кармавой базы для жывёлагадоўлі раёна не застаўся без увагі.

Ганаровую ўзнагароду перадавіку вытворчасці ўручыла Наталля Мончык, старшыня Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.