Першай тэматычнай лакацыяй стала бібліятэка г. Лепеля

"Вайна ў сэрцы, у памяці, у кнігах" - такую назву носіць абноўленая кніжная экспазіцыя, якую сёння адкрылі ў прысутнасці прадстаўнікоў улады, пракуратуры, неабыякавых лепельчан.

Экспазіцыя складаецца з некалькіх раздзелаў - "Ідзе вайна народная", "З першых вуснаў", "Беларусь памятае", "Салют, Перамога", "І песня вяла да Перамогі". На асобных стэндах - выданні пра вайну, у якіх распавядаецца пра гераічнае мінулае непасрэдна Лепельскага раёна.

У цэлым экспазіцыя адлюстроўвае найбольш важныя вехі гераічнай барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і вызвалення савецкай зямлі ад нацысцкіх акупантаў, трагічныя старонкі генацыду беларускага народа ў гады вайны.