Ямы-магілы, у якіх выяўлены парэшткі некалькіх соцень чалавек, – чарговае пацвярджэнне генацыду беларускага народа.
Папярэдне ўстаноўлена, што парэшткі належаць і мужчынам, і жанчынам, і дзецям.
Сёння на месца страшнай знаходкі прыбыў пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Скурат. Разам з калегамі, а таксама прадстаўнікамі 52-га пошукавага батальёна, ён вывучыў ход правядзення пошукавых работ.
Нагадаем, крымінальная справа па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіцца ў вытворчасці Генеральнай пракуратуры. Садзейнічанне ў расследаванні аказваюць супрацоўнікі Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства абароны, работнікі іншых дзяржаўных органаў і арганізацый.
Раскопкі праводзіць 52-ы асобны спецыялізаваны пошукавы батальён.
На Лепельшчыне выяўлены месцы масавага знішчэння насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У гэтыя дні пошукавыя работы працягваюцца паблізу трасы М-3.
3.4.20250 праглядаў