Супрацоўнікі АДАІ Лепельскага РАУС праводзяць адпрацоўкі рэгулюемых і нерэгулюемых пешаходных пераходаў, а таксама ўчасткаў вулічна-дарожнай сеткі, дзе назіраецца інтэнсіўны рух веласіпедыстаў і асоб, якія кіруюць ССМ.
Акцыя працягнецца па 26 ліпеня.
На пытанне лепельчанкі, якое паступіла ў рэдакцыю ЛК, адказваюць супрацоўнікі АДАІ: — Як паступаць, калі кіроўца не прапусціў пешаходаў на нерэгулюемым пешаходным пераходзе? Такая сітуацыя не рэдкасць на дарогах. Па звестках АДАІ: — Грамадзянам неабходна патэлефанаваць або звярнуцца ў аператыўна-дзяжурную службу Лепельскага РАУС, папярэдне зафіксаваўшы рэгістрацыйны нумарны знак аўтамабіля.
Будзьце асцярожныя на дарогах! Выконвайце правілы дарожнага руху!
На Лепельшчыне праходзіць прафілактычнае мерапрыемства, накіраванае на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў, здзейсненых з удзелам і па віне ўразлівай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху.
24.7.20250 праглядаў