З 12 мая па 5 чэрвеня на тэрыторыі Лепельскага раёна будуць праходзіць планавыя зборы прыпіснога складу тэрытарыяльных войскаў. Дадзенае мерапрыемства арганізавана ў адпаведнасці з указаннямі старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Сёння ваенны камісарыят Лепельскага і Ушацкага раёнаў прыступае да пастаўкі мабілізацыйных рэсурсаў на зборы. Прыбыло для праходжання збораў каля 140 чалавек. Пераважна гэта жыхары Лепельскага раёна ва ўзросце 35 гадоў і старэй. У перыяд правядзення заняткаў з ваеннаабавязанымі будуць арганізаваны інтэнсіўныя заняткі па адзіночнай падрыхтоўцы. Асноўную ўвагу плануецца надаць адпрацоўцы прыёмаў валодання зброяй. Пад кіраўніцтвам вопытных інструктараў асабовы склад вывучыць і замацуе на практыцы дзеянні ў адзіночным парадку, а таксама ў складзе падраздзяленняў. Завяршальным этапам збораў стане правядзенне камандна-штабнога вучэння.

Уважаемые жители и гости Лепельского района!

У сувязі з правядзеннем збораў магчыма часовае перакрыццё некаторых дарожных напрамкаў, а таксама выкарыстанне імітацыйных сродкаў (халастых стрэлаў, сігнальных ракет і выбух-пакетаў). Арганізатары збораў прыносяць прабачэнні за магчымыя часовыя нязручнасці і просяць насельніцтва паставіцца да гэтага з разуменнем.