Лепельская лыжня - 2026 прайшла ў Лепелі!

У спаборніцтвах узялі ўдзел каманды ўстаноў адукацыі, працоўных калектываў, а таксама спартсмены ў асабістым заліку.

Усяго на лыжню сёння выйшлі 12 каманд, а гэта больш за 70 чалавек

Арганізатарам штогадовага спартыўнага мерапрыемства стаў сектар спорту райвыканкама.

Мароз моцны, але сагравалі ўдзельнікаў і гледачоў эмоцыі, гарачая юшка, шурпа і чай.