На мерапрыемстве прысутнічала намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак, якая падзякавала работнікам сферы культуры за актыўную прафесійную дзейнасць:

— Вынікі 2024 года падведзены. Год быў яркім і насычаным. Ваша праца ацэнена на высокім узроўні. Вы бачыце праблемныя пытанні з тых задач, якія паставілі перад сабой на 2025 год. Застаецца толькі прыступіць да іх выканання і рухацца да новых вяршынь. Таксама хочацца падкрэсліць, што нам варта рабіць большы акцэнт на якасці. Бо няма мяжы якасці і дасягненняў у культуры! Гэта тое, да чаго нам усім варта імкнуцца! Дзякуй за вашу працу, якая аб'ядноўвае людзей і духоўна іх выхоўвае.

Найлепшым прадстаўнікам калектываў года былі ўручаны ўзнагароды.