17 чэрвеня, Наваполацк /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Да канца бягучага года ўрад мае намер накіраваць на мадэрнізацыю нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі Br920 млрд. Аб гэтым сёння заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на нарадзе па пытаннях загрузкі вытворчых магутнасцей і вынікамі фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ "Нафтан" у Наваполацку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як адзначыў прэм'ер-міністр, каля Br300 млрд. складуць прамыя замежныя інвестыцыі. У цяперашні час якасць нафтаперапрацоўкі на ААТ "Нафтан" і ААТ "Мазырскі НПЗ" адпавядаюць высокім еўрапейскім стандартам, аднак у складаных эканамічных умовах трэба праца па мадэрнізацыі тэхналагічных працэсаў, накіраваных на павелічэнне глыбіні нафтаперапрацоўкі, адзначыў Сяргей Сідорскі. У студзені-красавіку бягучага года на мадэрнізацыю абодвух прадпрыемстваў было накіравана звыш Br300 млрд., у тым ліку на Мазырскі НПЗ - Br166,8 млрд., ААТ "Нафтан" - Br136,4 млрд. Па словах прэм'ер-міністра, завяршэнне працы па мадэрнізацыі ў бягучым годзе дазволіць ААТ "Мазырскі НПЗ" вырабляць увесь аб'ём дызельнага паліва ў адпаведнасці са стандартамі Еўра-5.
Разам з тым мы не змаглі аператыўна рэалізаваць планы на 2008-2009 год, канстатаваў прэм'ер-міністр. У сувязі з гэтым ён даручыў актывізаваць працу па мадэрнізацыі ААТ "Нафтан" і выйсці на раней запланаваныя графікі работ, у тым ліку з прыцягненнем замежных інвестараў.-0-
БЕЛТА
На мадэрнізацыю нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі да канца года плануецца накіраваць Br920 млрд. - С.Сідорскі
17.6.20100 праглядаў