У адпаведнасці з артыкулам 26 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дарожным руху» асоба, якая мае права кіравання механічным транспартным сродкам прынамсі адной катэгорыі або падкатэгорыі "А1" мае права кіравання механічным транспартным сродкам катэгорыі "АМ".
У адпаведнасці з артыкулам 24 названага закона механічныя транспартныя сродкі (за выключэннем колавых трактароў) і саставы транспартных сродкаў падпадзяляюцца на катэгорыі і падкатэгорыі, якія абазначаюцца прапіснымі літарамі лацінскага алфавіта і арабскай лічбай - "AM", "A", "A1", "B", "C", "D", "BE", "CE", "DE", "F", "I".
Колавыя трактары і самаходныя машыны падпадзяляюцца на катэгорыі, якія абазначаюцца прапіснымі літарамі лацінскага алфавіта - "А", "В", "С", "D", "E", "F"
Такім чынам, асоба, якая кіруе мапедам і мае права на кіраванне толькі колавым трактарам і самаходнай машынай, парушае ПДР. Адказнасць прадугледжана ў адпаведнасці з артыкулам 18.19 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і складае ад 5 да 20 базавых велічынь. У выпадку паўторнага парушэння на працягу года - ад 20 да 50 базавых велічынь.