Камітэтам дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама прызначана на лістапад месяц 115 аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці. Большасць невыкарыстоўваемых – гэта сацыяльныя аб'екты ‒ былыя дзіцячыя сады, школы.
Інвестараў можа зацікавіць будынак былой школы №5 горада Полацка, які мае ўдалае месцазнаходжанне. Гэта самы буйны з упершыню выстаўленых на продаж аб'ектаў.
Будынак школы не выкарыстоўваецца з мінулага года ‒ калі ў рамках правядзення праграмы па аптымізацыі навучальных устаноў школу №5 далучылі да школы №14, на базе якой пасля правядзення капітальнага рамонту з падтрымкай Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця, кіраўніцтва вобласці і горада Полацка быў створаны сацыякультурны цэнтр са спартыўнымі пляцоўкамі для ўсіх жыхароў рэгіёна.
Да продажу на аўкцыёне ў лістападзе месяцы прапануецца сам будынак школы з плошчай 4500 кв.м., а таксама навучальная майстэрня. У школе маецца цэнтралізаванае электразабеспячэнне, ацяпленне, водазабеспячэнне. Будынак у цяперашні час падтрымліваецца ў добрым тэхнічным стане, ацяпляецца сваёй кацельняй, устаноўлена сістэма відэаназірання.
Новаму ўласніку выдзяляецца зямельны ўчастак плошчай больш за 1 гектар.
Пасля правядзення рэканструкцыі тут можа размясціцца сацыяльны аб'ект, альбо гандлёва-бытавыя аб'екты ‒ гэта крама, гандлёвы цэнтр, рынак, рэстаран, кафэ, аб'екты паштовай сувязі, зберагальныя касы, аптэкі, комплексныя прыёмныя пункты, міні-пральні самаабслугоўвання, міні-хімчысткі,атэлье, цырульні, фотасалоны.
Усяго камітэтам за 10 месяцаў гэтага года было аб'яўлена 865 аўкцыёнаў, з іх 99 аўкцыёнаў аказаліся выніковымі. Гэта дазволіла не толькі задзейнічаць невыкарыстоўваемыя аб'екты дзяржмаёмасці ў развіцці рэгіёна, але і папоўніць бюджэт на суму 5,8 мільёнаў рублёў.