На чарговым пасяджэнні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта разгледзелі пытанне "Аб рэалізацыі рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы "Будаўніцтва жылля" на 2021-2025 гады. З дакладам на гэту тэму выступіў намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Латышаў.

За справаздачны перыяд рэалізацыі Дзяржпраграмы на тэрыторыі Лепельскага раёна ўведзена ў эксплуатацыю 46979 кв.метраў жылля.

Шляхам будаўніцтва кватэр у шматкватэрных жылых дамах 101 сям'я палепшыла свае жыллёвыя ўмовы.

Рэалізацыя Дзяржпраграмы дазволіла забяспечыць жыллём 92 шматдзетныя сем'і.

За справаздачны перыяд уведзена ў эксплуатацыю 235 прыватных жылых дамоў, у тым ліку 132 у сельскай мясцовасці.

У цэлым рэалізацыя Дзяржпраграмы дазволіла палепшыць 336 сем'ям жыллёвыя ўмовы.