Супрацоўнікі ДАІ праводзяць прафілактычныя рэйды, накіраваныя на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі кіроўцамі і тымі, хто не мае права на кіраванне.
Інспектары нагадваюць кіроўцам аб недапушчальнасці кіравання транспартам у стане ап'янення, а таксама аб адказнасці ў выпадку выяўлення дадзеных парушэнняў.За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення мера адміністрацыйнага спагнання залежыць ад канцэнтрацыі спірту ў крыві або яго пар у выдыханым паветры: ад 0,3 да 0,8 праміле - 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання на 3 гады; звыш 0,8 праміле - 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання на 5 гадоў.
Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз звяртаецца да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху з просьбай не заставацца абыякавымі да праблемы п'янства на дарозе, своечасова паведамляць на лінію "102" аб нецвярозых кіроўцах і пешаходах, каб убяспечыць сябе і сваіх блізкіх.