Супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі падчас нагляду за бяспекай дарожнага руху штодзённа выяўляюцца і спыняюцца парушэнні патрабаванняў правілаў прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў, асабліва на месцах для інвалідаў.
С пачатку года за парушэнне п.147 ПДР да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты каля 8,5 тысячы кіроўцаў.Апошнім часам сярод карыстальнікаў сацсетак дзеля хайпу стала папулярным здымаць відэа парушэнняў Правілаў і размяшчаць кантэнт у сваім акаўнце TikTok. Супрацоўнікамі міліцыі праводзіцца пастаянны маніторынг інтэрнэт-прасторы, падчас якога вінаватыя ўстанаўліваюцца і прыцягваюцца да адказнасці.
У сваю чаргу, у сталіцы супрацоўнікі ДАІ для выяўлення такіх парушэнняў актыўна выкарыстоўваюць магчымасці Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. Па ўсіх фактах праводзяцца праверкі, устанаўліваюцца асобы правапарушальнікаў, і да іх прымяняюцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння.
Звяртаем увагу, што на сённяшні момант створаны ўсе ўмовы для зручнасці грамадзян і аператыўнасці падачы анлайн інфармацыі аб правапарушэннях: праз ведамасныя чат-боты Міністэрства ўнутраных спраў "Мы заўсёды побач!", "Добрая дарога" і "Зваротная сувязь Мінскай міліцыі", а таксама сайт "Звароты.бел" або па тэлефоне 102
Напамінаем грамадзянам: на паркоўцы для інвалідаў могуць паркавацца інваліды I і II групы, а таксама інваліды III групы з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, або асобы, якія іх перавозяць, а таксама якія перавозяць дзяцей-інвалідаў. Пры гэтым абавязковай умовай з'яўляецца наяўнасць на аўтамабілі апазнавальнага знака "Інвалід" спераду і ззаду.
ДАІ заклікае кіроўцаў праяўляць ветлівасць і павагу да іншых удзельнікаў руху, асабліва да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама строга выконваць ПДР.