З 19 па 22 жніўня Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычнае мерапрыемства ў дачыненні да перавозак пасажыраў аўтамабілем і-таксі.
Нарады ДПС возьмуць на кантроль выкананне бяспечных умоў перавозкі, Правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў. Мерапрыемствы накіраваны на спыненне дзейнасці нелегальных перавозчыкаў.Пры выяўленні парушэнняў парадку допуску кіроўцаў і няспраўнага транспарту да перавозкі пасажыраў у дачыненні да кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання будуць прыменены меры адміністрацыйнага уздзеяння.
Папярэджваем: перавозчыкі нясуць адказнасць за жыццё і здароўе пасажыраў!