З 8 па 13 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычнае мерапрыемства, накіраванае на павышэнне бяспекі перавозак пасажыраў аўтамабілямі таксі.
У першым квартале бягучага года таксістамі здзейснена 40 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 9 чалавек атрымалі розныя траўмы.Нарады ДПС возьмуць пад кантроль выкананне бяспечных умоў перавозкі, Правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў. Міжведамасныя рэйдавыя групы нацэлены на спыненне дзейнасці нелегальных перавозчыкаў.
Пры выяўленні парушэнняў парадку допуску кіроўцаў і няспраўнага транспарту да перавозкі пасажыраў у дачыненні да кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання будуць прыменены меры адміністрацыйнага уздзеяння.
ДАІ папярэджвае: перавозчыкі нясуць адказнасць за жыццё і здароўе пасажыраў!