Тактыка-спецыяльныя вучэнні прайшлі ў Лепельскім раёне. Мэта: падрыхтоўка органаў кіравання, сіл і сродкаў раённага звяна тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый да функцыянавання пры ўзнікненні НС, звязаных з вясновым павадкам.
Па тактычным задуме ў выніку актыўнага раставання снегу падняўся ўзровень вады ў возеры Лепельскае. У выніку чаго ўздоўж Лепельскай ГЭС адбылося ўтварэнне новага рэчышча, дзе адбыўся размыў берагавой лініі з масавым падзеннем дрэў у раку Ула, адбыўся затор дрэў каля пешаходнага моста, размешчанага недалёка ад жылога дома, па вул. Беразінская, д.2. Існуе пагроза затаплення вуліцы Беразінская, 1-га Беразінскага і Рачнога завулкаў.
На гэтым жа ўчастку пры правядзенні падлёднай рыбалкі на адкалотай ільдзіне два рыбакі просяць аб дапамозе. Ёсць верагоднасць падзення ў ваду рыбакоў, што стварае пагрозу іх жыццю і здароўю. – Для адпрацоўкі ўводнай задачы была выбрана вуліца Беразінская, бо частка вуліцы практычна штогод пакутуе з-за павышэння ўзроўню вады на возеры Лепельскае. Камісія па надзвычайных сітуацыях узяла пытанне стану павадкавай сітуацыі на пастаянны кантроль. У ходзе вучэнняў змоделираваны НС, якія могуць пагражаць жыццю і здароўю пацярпелым ад паводкі, а таксама разабраны тэарэтычна і адпрацаваны практычна на месцы ўсе варыянты іх рашэння, удзел у вучэннях прынялі каля 10 службаў рэагавання рэгіёну – каментуе Іван Маскалькоў, начальнік Лепельскага РАНС.
Задзейнічаныя сілы і сродкі для ліквідацыі надзвычайных сітуацый, звязаных з вясновым павадкам у Лепельскім раёне, з пастаўленымі задачамі справіліся.
На возеры Лепельскае былі заўважаны службы. Што адбылося?
28.3.20250 праглядаў