10 верасня /Алена Прус - БЕЛТА/. На падрыхтоўку аб'ектаў фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2010" у Лідзе зрасходавана Br265 млрд. Аб гэтым намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрый Масквічоў далажыў сёння прэм'ер-міністру Беларусі Сяргею СідОРскаму, які наведвае Ліду, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Планам падрыхтоўкі прадугледжана выкананне 220 мерапрыемстваў па будаўніцтве, рамонце і мадэрнізацыі будынкаў, збудаванняў, інжынерных сетак, вуліц і дарог, а таксама добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі. Па словах Юрыя Масквічова, работы праводзіліся на ўсіх 220 аб'ектах, было задзейнічана 5 тыс. чалавек. Работы вялі 66 будаўнічых арганізацый. У час падрыхтоўкі горада да правядзення "Дажынак" пабудаваны і рэканструяваны шэраг аб'ектаў сацыяльна-культурнага, спартыўнага і гісторыка-культурнага прызначэння. Рэканструяваны 29 вуліц у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі, пракладзена 280 тыс. кв.м асфальтабетоннага пакрыцця, праведзена замена і мадэрнізацыя водаправодных сетак. Мадэрнізаваны і адрамантаваны фасады 123 жылых дамоў.
У жніўні ўведзены ў эксплуатацыю 110-кватэрны жылы дом для перасялення са знесенага жылля. Намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама распавёў, што ў парадак прыведзены будынкі гасцініц, кінатэатра, ліцэя і іншых аб'ектаў. Толькі на рэканструкцыю ўстаноў аховы здароўя зрасходавана Br16 млрд.
Адным з самых значных аб'ектаў Юрый Масквічоў назваў Лядовы палац. На яго ўзвядзенне зрасходавана каля Br38,5 млрд. Тут ёсць хакейная пляцоўка 60х31 м, чатыры раздзявальні для хакеістаў, трыбуна на 1000 гледачоў, трэнажорныя і гульнявыя залы, сауны.
Да "Дажынак" адкрыецца Лідскі раённы Дом рамёстваў і народных традыцый - новы тып установы.-0-
БЕЛТА
На падрыхтоўку аб'ектаў "Дажынак-2010" у Лідзе зрасходавана Br265 млрд.
10.9.20100 праглядаў