20 сакавіка а 18-04 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары дома па вуліцы Чапаева ў Лепелі.


Па прыбыцці да месца выкліку назіралася шчыльнае задымленне ў аднаярусным драўляным доме. У пакоі, які гарэў, работнікі МНС знайшлі гаспадара без прытомнасці. Ратавальнікі вынеслі яго на свежае паветра і перадалі медыкам. Мужчына шпіталізаваны.
Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадара дома.
Паважаныя грамадзяне! Выконвайце правілы пажарнай бяспекі ў быце, не дапускайце курэння ў жылых памяшканнях, сачыце за тым, каб запалкі і цыгарэты пасля выкарыстання былі патушаны. Усталюйце ў жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія ў выпадку ўзнікнення пажару своечасова апавясцяць вас аб небяспецы. І памятайце: адна непатушаная цыгарэта можа загубіць жыццё, і не адно!