27 лютага каля 2 гадзін ночы ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары прыватнага жылога дома ў вёсцы Двор Торонкавічы Лепельскага раёна.
27 лютага каля 2 гадзін ночы ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары прыватнага жылога дома ў вёсцы Двор Торонкавічы Лепельскага раёна.
Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення, назіралася адкрытае гарэнне дома, адбылося абрушэнне даху, сцен. У ходзе тушэння пажару работнікамі МНС выяўлена абгарэлае цела гаспадара дома 1959 года нараджэння.
У выніку пажару знішчаны дом.
Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаемая версія прычыны узнікнення пажару – неабачлівае абыходжанне з агнём пры курэнні загінулым.
Парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры неабачлівым абыходжанні з агнём пры курэнні – узначальвае рэйтынг прычын пажараў, ад якіх загінулі людзі. Толькі ў 2022 годзе па гэтай прычыне ў Лепельскім раёне адбылося 16 пажараў, на якіх загінулі 3 чалавекі. За кожнай лічбай не толькі абарванае жыццё, але і зламаныя лёсы сем'яў: хтосьці страціў сына, хтосьці – бацьку… Для кагосьці гэта проста лічба, бо большасць упэўнена, што гэта іх не закране, гэта адбылося дзесьці далёка ў іншым горадзе, на іншай вуліцы… І толькі тады, калі бяда ўваходзіць у дом, чалавек пачынае задумвацца, што гэтага магло б і не здарыцца, калі б…
Ратавальнікі лічаць, што пазбегнуць пажару з-за курэння можна і для гэтага не патрабуецца ніякіх затрат. Калі вы ці вашы родныя не можаце адмовіцца ад шкоднай звычкі назаўсёды, выключыце яе ў доме. Калі ваш сусед аматар не толькі пакурыць, але і злоўжыць алкаголем – біце трывогу. Побач з вамі «міна» запаволенага дзеяння. Як правіла, сцэнар «Выпіў. Закурыў. Заснуў» дзейнічае. І гэта пацвярджае статыстыка.
Паважаныя грамадзяне! Выконвайце правілы пажарнай бяспекі ў быце, не дапускайце курэння ў жылых памяшканнях, сачыце за тым, каб запалкі і цыгарэты пасля выкарыстання былі патушаны. Усталюйце ў жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія ў выпадку узнікнення пажару своечасова апавясцяць вас аб небяспецы. І памятайце: адна непатушаная цыгарэта можа загубіць жыццё, і не адно!
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!