2 мая а 20:18 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары кватэры ў аграгарадку Слабада Лепельскага раёна.

 

2 мая а 20:18 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары кватэры ў аграгарадку Слабада Лепельскага раёна.

Прыбыўшымі на месца ратавальнікамі было выяўлена моцнае задымленне з акна кватэры, размешчанай на другім паверсе двухпавярховага жылога дома.

У кватэры з дазволу яе гаспадара пражываў яго брат 1958 года нараджэння. Са слоў суседзяў, мужчына любіў злоўжываць спіртным. У ходзе разведкі работнікамі МНС у не задымленым пакоі быў знойдзены мужчына і вынесены на свежае паветра. Крыху пазней работнікамі медыцынскай дапамогі была канстатавана смерць пенсіянера.

У выніку пажару ў пакоі пашкоджана маёмасць, задымлены сцены і столь.

Па факце пажару праводзіцца праверка, прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія – неабачлівае абыходжанне з агнём пры курэнні загінулым.

Паважаныя грамадзяне! Выконвайце правілы пажарнай бяспекі ў быце, не дапускайце курэння ў жылых памяшканнях, сачыце за тым, каб запалкі і цыгарэты пасля выкарыстання былі патушаны. Усталюйце ў жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія ў выпадку ўзнікнення пажару своечасова апавясцяць вас аб небяспецы. І памятайце: адна непатушаная цыгарэта можа загубіць жыццё, і не адну!