16 студзеня а 10-28 ратавальнікі выехалі па паведамленні аб пажары кватэры ў вёсцы Бароўка Лепельскага раёна.
16 студзеня а 10-28 ратавальнікі выехалі па паведамленні аб пажары кватэры ў вёсцы Бароўка Лепельскага раёна.
Першымі да месца паведамлення прыбылі ратавальнікі Кірыл Скакун і Сяргей Папко. Унутры кватэры назіралася моцнае задымленне. На падлозе ў кватэры, недалёка ад уваходных дзвярэй работнікі МНС знайшлі мужчыну і вынеслі яго на свежае паветра.
Паралельна разведку ў кватэры праводзілі ратавальнікі Яфім Касякоў і Дзмітрый Гардзіёнак, якія ў пакоі знайшлі яшчэ аднаго мужчыну і вынеслі яго на вуліцу.
Выратаваных мужчын 1970 і 1977 года нараджэння агледзелі медыкі і шпіталізавалі ў раённую бальніцу. З вышэйляжачых паверхаў работнікі МНС эвакуіравалі двух чалавек.
У выніку пажару ў пакоі задымлены сцены, столь і маёмасць. Прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні адным з мужчын.
Паважаныя грамадзяне! Соблюдайце правілы пажарнай бяспекі ў побыце, не дапускайце курэнні ў жылых памяшканнях, сачыце за тым, каб запалкі і цыгарэты пасля выкарыстання былі патушаны. Усталюйце ў жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія ў выпадку ўзнікнення пажару своечасова апавясцяць вас аб небяспецы. І памятайце: адна непатушаная цыгарэта можа загубіць жыццё, і не адну!