13 верасня а 19-37 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары на збожжаачысткова-сушыльным комплексе ў аграгарадку Стаі Лепельскага раёна.

Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася гарэнне ўнутры сушыльнай камеры. На момант узгарання загрузка шахты складала 60 тон збожжасмесі ячменю, пшаніцы і аўса. Работнікамі МНС сумесна з работнікамі сельскагаспадарчага прадпрыемства выратавана 59,99 т збожжасмесі, пашкоджана – 10 кг.

На месцы здарэння працавала 4 адзінкі тэхнікі МНС. Па факце здарэння праводзіцца праверка.