Дзяржаўная ўстанова «Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» заклікае далучыцца да рэспубліканскай ініцыятывы па добраўпарадкаванні «На роднай зямлі – жыві як гаспадар».

Мэта ініцыятывы – аб’яднаць намаганні грамадзян, ведамстваў, прадпрыемстваў і арганізацый усіх форм уласнасці для памнажэння чысціні, камфорту і парадку ў нашых гарадах і вёсках. Асаблівую ўвагу наша ініцыятыва надае падтрымцы самотна пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў. Мы шчыра звяртаемся з заклікам аб’яднацца і аказаць пасільную дапамогу ў добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый самотна пражываючым пажылым грамадзянам і інвалідам.
Для падтрымкі ініцыятывы прапануецца правесці ўнутраныя мерапрыемствы па добраўпарадкаванні прылеглых тэрыторый і аказанні адраснай дапамогі самотна пражываючым пажылым грамадзянам і інвалідам.
Супрацоўнікі Лепельскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў рамках рэспубліканскай акцыі па добраўпарадкаванні «На роднай зямлі жыві як гаспадар» наведалі былога работніка Астахаву Ніну Мікалаеўну і аказалі дапамогу па прыборцы прыдамавой тэрыторыі.
Чысціня і добраўпарадкаванне – гэта не толькі праца камунальных службаў. Гэта агульная наша адказнасць і штодзённы ўклад кожнага. Бо парадак у гарадах і вёсках пачынаецца з гаспадарлівага стаўлення да ўласным двара і вуліцы.
Беларусь – наш агульны дом. Толькі разам мы зробім яе лепш.
Спасылка на відэаролік (Яндекс Дыск): https://disk.yandex.by/i/V-kUy-jF5C4XDw



#НаРоднойЗемлеЖивиКакХозяин