Рынак працы Беларусі адчувае традыцыйны дэфіцыт медыкаў і збытак эканамістаў. Пра гэта сведчыць аналіз попыту і прапановы па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы рэспублікі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Рынак працы Беларусі адчувае традыцыйны дэфіцыт медыкаў і збытак эканамістаў. Пра гэта сведчыць аналіз попыту і прапановы па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы рэспублікі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Аналагічная сітуацыя была і тры гады таму: сярод працоўна-збытковых і працоўна-недастатковых прафесій лідары засталіся ранейшымі. Захоўваецца на рынку працы краіны не толькі структурны, але і тэрытарыяльны дысбаланс попыту і прапановы рабочай сілы.
На 1 снежня 2015 года ў гарадской мясцовасці статус беспрацоўнага мелі 18 урачоў, а патрэба ў іх (зыходзячы з колькасці вакансій, заяўленых наймальнікамі ў службу занятасці) у 76 разоў большая – 1 тыс. 366. Для 9 беспрацоўных фельчараў таксама прапаноўваўся найшырэйшы выбар працоўнага месца ў гарадах – 252 прапановы аб працаўладкаванні, для 5 беспрацоўных фельчараў-лабарантаў – 278 вакансій, на 1 правізара прыпадала 103 вакансіі, на 1 рэнтген-лабаранта – 94, на 3 беспрацоўных фармацэўтаў – 96 вольных працоўных месцаў. Наймальнікі заявілі аб 73 вакантных месцах для акушэрак, беспрацоўных з такой спецыяльнасцю ў спісах службаў занятасці наогул не значылася. Попыт наймальнікаў на медыцынскіх сясцёр у гарадской мясцовасці ў 40 разоў перавышаў прапанову: на 1 тыс. 812 вакансій умоўна прэтэндавалі 45 чалавек з адпаведным сярэднім спецыяльным адукацыяй.
Зрэшты, медыкі ў дэфіцыце не толькі ў гарадах, але і на вёсцы. У сельскай мясцовасці бракуе 99 урачоў і 134 медсястры, а на ўліку па беспрацоўі стаяць толькі 3 медсястры і ніводнага ўрача-спецыяліста.
Запатрабаваны не толькі работнікі сферы аховы здароўя, але і адукацыі. У гарадах былі вольныя 130 працоўных месцаў для выхавальнікаў дашкольных устаноў - пры 23 беспрацоўных з адпаведным дыпломам. На кожную вакансію настаўніка прэтэндавалі 2 беспрацоўных выкладчыка (пры 46 вакансіях - 95 асоб, якія стаяць на ўліку). У гарадской мясцовасці адчуваецца недахоп галоўных інжынераў, інжынераў-праграмістаў, інжынераў-тэхнолагаў. А вось мэнэджараў - збытак (122 беспрацоўных на 77 вакансій). Складана знайсці ў горадзе працоўнае месца эканамістам, бухгалтарам, юрыстам. На 1 снежня 2015 года ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне зарэгістравана 402 беспрацоўных гараджаніна з дыпломам эканаміста, патрэбнасць наймальнікаў у іх - толькі 72 (прапанова ў 5,6 раза перавышае попыт на гэтых спецыялістаў). Канкурэнцыя назіраецца і сярод іншых суіскальнікаў: 560 дыпламаваных беспрацоўных бухгалтараў умоўна прэтэндуюць на 270 вакансій бухгалтара і галоўнага бухгалтара, 234 беспрацоўных юрыста, юрысконсульта - на 59 адпаведных вакансій.
Структура попыту і прапановы па рабочых спецыяльнасцях зведала значныя змены. Напрыклад, тры гады таму наймальнікі ў гарадах адчувалі вострую патрэбнасць у кіроўцах аўтамабіля, цеслярах, мулярах, тынкоўшчыках, слесарах, электрагазазваршчыках і інш., цяпер колькасць беспрацоўных з гэтымі спецыяльнасцямі адчувальна перавышае колькасць заявак наймальнікаў. У гарадской мясцовасці значна менш вакансій, чым беспрацоўных па такіх прафесіях, як дарожны рабочы, сьлесар, маляр, прадавец, сталяр, токарь і інш.
Як сведчыць аналіз балансу попыту і прапановы на вёсцы, у фавары ў наймальнікаў аграномы - на 12 беспрацоўных на 1 снежня мінулага года прыходзілася 99 вакансій. У прыярытэце для сельскіх наймальнікаў застаюцца галоўныя ветурачы (3 беспрацоўных на 110 вакансій), заатэхнікі, галоўныя заатэхнікі, заатэхнікі-селекцыянары (на 12 беспрацоўных - 326 прапаноў працоўнага месца), інжынеры, галоўныя інжынеры (39 і 141), бухгалтара, галоўныя бухгалтара (79 і 120). У дачыненні да эканамістаў і юрыстаў былы сельскі дэфіцыт кадраў страціў вастрыню: на 37 беспрацоўных эканамістаў - 43 вакансіі, на 22 юрыста - 38 прапаноў працоўнага месца.
Сярод найбольш запатрабаваных рабочых прафесій у сельскай мясцовасці - трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага профілю (на 52 беспрацоўных 217 вакансій), аператар машыннага даення (93 і 432), арматуршчык (4 і 64), а вось кіроўцаў аўтамабіля стала ў лішку (на 134 вакансіі - 231 беспрацоўны), як і прадаўцоў (65 і 199).
У Мінпрацы і сацабароны адзначылі, што аналіз балансу вакансій праводзіцца ў Беларусі два разы на год - па стане на 1 чэрвеня і 1 снежня. Дэтальны аналіз структуры беспрацоўных, іх адукацыйнага ўзроўню, прафесій і спецыяльнасцей, наяўных вакансій дазваляе спрагназаваць развіццё сітуацыі на рынку працы, абазначыць асноўныя праблемныя кропкі і з улікам гэтага вызначыць прыярытэтныя напрамкі дзейнасці дзяржслужбы занятасці.
Навіны Беларусі (БелТА)