На семінары ідэалагічнага актыву раёна загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Інна Шушкевіч расказала пра дакументальна-біяграфічны нарыс «Наш Прэзідэнт», які з'явіўся ў Лепельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы

Кніга падрабязна і цэласна адлюстроўвае асноўныя этапы станаўлення асобы Прэзідэнта Беларусі, мае багатую гістарычную каштоўнасць. У ёй сабрана вялікая колькасць матэрыялаў і фатаграфій, многія з якіх публікуюцца ўпершыню. Гэта своеасаблівы фоталетапіс Беларусі апошніх дзесяцігоддзяў.

Хочацца адзначыць, што ва ўсіх прысутных на вучобе кніга выклікала непадробную, шчырую цікавасць.