За 8 месяцаў гэтага года камітэтам дзяржмаёмасці Віцебскага аблвыканкама было аб'яўлена 672 аўкцыёны па продажы невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці. Таксама да продажу прапаноўваліся пакеты акцый двух прадпрыемстваў ‒ «Аўтамабільная транспартна-экспедыцыйная кампанія горада Віцебска» і «Завод «Этон».
80 аўкцыёнаў аказаліся выніковымі. Гэта дазволіла не толькі задзейнічаць невыкарыстоўваемую нерухомасць у развіцці рэгіёна, але і папоўніць дзяржаўны бюджэт на 2,221 мільёна рублёў, што больш чым у тры разы перавышае суму мінулага года.
Самым дарагім аб'ектам, прададзеным камітэтам у жніўні, стаў лячэбны корпус скурна-венералагічнага дыспансера па вул. Максіма Горкага ў Віцебску. За 103 тысячы рублёў яго набыў індывідуальны прадпрымальнік з Мінска. Пасля правядзення рэканструкцыі, тут магчыма размяшчэнне аб'екта грамадскага прызначэння.
На верасень месяц камітэтам прызначана 60 аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці. У тым ліку 30 аб'ектаў прапануюцца да продажу на аўкцыёне за базавую велічыню.
Большасць аб'ектаў, што прапануюцца да продажу, гэта былыя школы, дзіцячыя сады, крамы, аддзяленні пошты.
Так, з новых аб'ектаў Віцебскага рэгіёна, якія могуць зацікавіць пакупнікоў ‒ у верасні будзе выстаўлена на продаж быўшае паштовае аддзяленне сувязі ў аг. Альгова. У будучыні новы ўласнік можа адкрыць тут гандлёвы аб'ект, выкарыстоўваць як адміністрацыйны будынак або ж выкарыстоўваць былы будынак пошты як жылы аднакватэрны дом.»
Крыніца: vitebsk-region.gov.by