— Дарагія выпускнікі! Няхай усё ў вас атрымліваецца, няхай наперадзе вас чакаюць толькі поспехі і вялікія перспектывы. І памятайце, кім бы вы ні сталі, вы нясеце адказнасць за будучыню нашай краіны!
Цёплыя словы вучням адрасавала дырэктар школы Аксана Харлёнак, якая адзначыла поспехі рабят ва ўжо мінулым навучальным годзе, падзякавала ім і педагогам за карпатлівую працу. Выпускнікам пажадала поспехаў у паступленні і дасягненні пастаўленых мэт.
На школьнай лінейцы, якая стала апошняй для выпускнікоў сярэдняй школы №1 г. Лепеля, прысутнічала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шэвелёва.
26.5.20250 праглядаў