На "Славянскім базары ў Віцебску" будуць прыняты ўсе меры для забеспячэння бяспекі гасцей і ўдзельнікаў. Пра гэта заявіў журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" Аляксандр Сідарэнка.

"Органы ўнутраных спраў кожны год прыкладаюць усе намаганні, каб забяспечыць бяспеку на фестывалі. І, дзякуй Богу, за гэты час нейкіх сур'ёзных парушэнняў не было, - адзначыў Аляксандр Сідарэнка. - Я абедзвюма рукамі за тое, каб усе неабходныя меры, якія можна прыняць, былі прыняты ў абавязковым парадку".
Каб быў відавочны маштаб задачы па забеспячэнні бяспекі падчас фестывалю, Аляксандр Сідарэнка прывёў усяго некалькі лічбаў. Толькі на галоўнай пляцоўцы - у Летнім амфітэатры - праходзіць па два-тры канцэрты на дзень, і кожны канцэрт збірае больш за 6 тыс. гледачоў.
"Бывае рознае. Таму ў нас падвойны кантроль, заўсёды стаяць рамкі, свае службы бяспекі, строга выконваюцца ўмовы акрэдытацыі. Менавіта для забеспячэння бяспекі мы абмежавалі ў апошнія два гады прысутнасць журналістаў за кулісамі: бо заўсёды шмат масавых сцэн, буйных дэкарацый, і часам нават артысты не могуць прабіцца на сцэну з-за натоўпу", - распавёў дырэктар фестывалю.
Ён адзначыў, што ў свеце пастаянна з'яўляюцца новыя тэхналогіі, якія могуць быць выкарыстаны зламыснікамі. "Таму цурацца мер бяспекі не трэба. Галоўнае, каб яны нас сапраўды абаранялі. Я праціўнік нейкіх перахлёстаў", - дадаў Аляксандр Сідарэнка.
XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 12 па 16 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 7-11 і 17-18 ліпеня.