16 лістапада, Лепель /Соб.інф./. Па традыцыі лепельскіх хлопцаў у войска праводзяць ва ўрачыстай абстаноўцы. Кульмінацыяй Дня прызыўніка, які прайшоў у РДК, стала ўручэнне позваў будучым салдатам. З 15 па 30 лістапада 47 землякоў адправяцца на праходжанне тэрміновай ваеннай службы.

16 лістапада, Лепель /Соб.інф./. Па традыцыі лепельскіх хлопцаў у войска праводзяць ва ўрачыстай абстаноўцы. Кульмінацыяй Дня прызыўніка, які прайшоў у РДК, стала ўручэнне позваў будучым салдатам. З 15 па 30 лістапада 47 землякоў адправяцца на праходжанне тэрміновай ваеннай службы. У рэзерве будуць служыць шэсць чалавек, з якіх чацвёра з вышэйшай адукацыяй.
 
«Спецыяльнымі» гадзіннікамі, у якіх год «пралятае» за палову, узнагародзіў Яўгена Аўсяннікава і Георгія Ганчарэнку, навучэнцаў аўтамабільнай школы ДОСААФ, дырэктар Павел Лямцаў. Штогод за кошт сродкаў Міністэрства абароны гэтая школа рыхтуе кіроўцаў катэгорыі «В», «C» для памежных і для ўнутраных войскаў МУС. Цяперашняя група складалася з 30 прызыўнікоў Чашніцкага і Лепельскага раёна, з іх 14 – нашых землякоў. Дарэчы, цяпер у раённым ваенным камісарыяце адбіраюць кандыдатаў, якія асвояць гэту спецыяльнасць. Прызыўнікі лютага-мая 2013 года пачнуць навучанне з 10 снежня.

Пажаданні сказаны, песні спеты і, нарэшце, надыходзіць адказны момант: падпалкоўнік Васіль Шапка ўручае позвы прызыўнікам.
Праўда, служыць на карысць радзіме спяшаюцца не ўсе.

Папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь цягне за сабой нез'яўленне без уважлівых прычын на мерапрыемствы па прызыве, калі яно перашкодзіла прыняццю і рэалізацыі рашэння прызыўнай камісіі аб выкананні воінскага абавязку. Крымінальная адказнасць грамадзян, якія ўхіліліся ад прызыву, прадугледжана артыкулам 435 Крымінальнага кодэкса. Ухіленне ад прызыву на ваенную службу караецца штрафам, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, абмежаваннем або пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў. Заўмыснае прычыненне сабе цялеснага пашкоджання, сімуляцыя хваробы, падлог дакументаў - абмежаваннем або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў.

 І пакуль адны думаюць, як пазбегнуць пакарання, іншыя – складаюць спісы, што ўзяць з сабой у войска…

Кацярына АСОЎСКАЯ

На здымку: падпалкоўнік Васіль Шапка ўручае позвы.