Дзень работнікаў пракуратуры ў нашай краіне адзначаецца штогод 26 чэрвеня на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года «Аб дзяржаўных святах».

Дзень работнікаў пракуратуры у нашай краіне адзначаецца штогод 26 чэрвеня на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года «Аб дзяржаўных святах».

Сваёй дзейнасцю работнікаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь забяспечваюць адзінства і вяршэнства закона, ажыццяўляюць абарону правоў і свабод чалавека, а таксама інтарэсаў грамадства.

Пракуратуру Лепельскага раёна з 8 кастрычніка 2018 года ўзначальвае пракурор раёна малодшы саветнік юстыцыі Віталь Міхайлавіч Жыгімонт.

Пад чулым кіраўніцтвам дасведчанага, які ведае сваю справу кіраўніка працуюць тры пракурорскіх супрацоўніка: намеснік пракурора раёна Сяргей Сініцкі, старэйшы памочнік пракурора раёна Яўгенія Банеўская і малады спецыяліст – стажор на пасадзе памочніка пракурора Таццяна Лукуціна, а таксама загадчыца канцылярыі Л.В. Вайтэхоўская, кіроўца В.І. Тухто і кур'ер-прыбіральшчык службовых памяшканняў Т.В. Прусская.

Не вялікі, але зладжаны калектыў аднадумцаў, большасць з якіх прафесіяналы сваёй справы, здольныя ў поўнай меры выконваць задачы, што стаяць перад імі.

Сумленнасць, прынцыповасць і прафесіяналізм – патрабаванні да кожнага работніка.

Галоўная мэта, да якой мы імкнемся, гэта рэальная дапамога людзям.

Паколькі найважнейшай функцыяй органаў пракуратуры з'яўляецца праваабарончая, значным аспектам з'яўляецца аднаўленне парушаных правоў грамадзян.

Адным з найважнейшых напрамкаў застаецца разгляд зваротаў грамадзян, паколькі менавіта яны дапамагаюць выявіць пытанні, што патрабуюць пільнай увагі.

За мінулы перыяд 2020 года паступіла 53 звароты грамадзян, што на 8 зваротаў больш чым за аналагічны перыяд 2019 года, што з'яўляецца адным з паказчыкаў росту даверу нашаму ведамству.

Актуальным заўсёды быў і застаецца пытанне абароны правоў непаўналетніх, паколькі дзеці – будучыня кожнай дзяржавы і ад таго, як клапоцяцца аб сваім падрастаючым пакаленні, залежыць заўтрашні дзень грамадства.

Несумненна, у 2019-2020 г. пракуратура Лепельскага раёна надавала пільную ўвагу пытанням аднаўлення правоў непаўналетніх.

Так, у жніўні 2019 года пракурорам Лепельскага раёна па выніках праведзенай праверкі ўзбуджана крымінальная справа па факце здзяйснення злачынстваў,прадугледжаных ч.1 арт.317 КК і ч.2 арт.317-1 КК Рэспублікі Беларусь. А менавіта парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання, а таксама кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе альбо адмова ад праходжання праверкі (асведчання).

Раней судзімы 38-гадовы жыхар г. Лепель, кіруючы аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення, перавозіў непаўналетняга пасажыра, пры гэтым не забяспечыў пастаяннага кантролю за дарожнай абстаноўкай і бяспечным рухам кіраванага ім транспартнага сродку, заснуў за рулём, выехаў за межы праезнай часткі дарогі і здзейсніў наезд на металічнае агароджу бар'ернага тыпу.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння і неасцярожных дзеянняў кіроўцы, дзіцяці, якое ехала ў якасці пасажыра, былі прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні.

З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы суд прызначыў абвінавачанаму асноўнае пакаранне ў выглядзе 3 месяцаў арышту і штрафу ў памеры 382 рублі 46 капеек у даход дзяржавы, дадатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем усімі відамі транспартных сродкаў, тэрмінам на 5 гадоў і штрафу ў памеры 3825 рублёў. Спагнаў з абвінавачанага ў інтарэсах непаўналетняга пацярпелага матэрыяльную кампенсацыю ў памеры 900 рублёў, а таксама ў адпаведнасці з арт. 46-1 прымяніў спецыяльную канфіскацыю транспартнага сродку. У адпаведнасці з арт.107 КК Рэспублікі Беларусь прымяніў прымусовыя меры бяспекі і лячэння да асобы, якая пакутуе хранічным алкагалізмам.

Высілкі пракуратуры Лепельскага раёна засяроджаны на супрацьстаянні злачыннасці і карупцыі.

У 2019 годзе ўсяго выяўлена 9 карупцыйных правапарушэнняў.

Таксама праводзіліся маніторынгі выканання заканадаўства аб дзяржаўных закупках тавараў (паслуг) у сельскіх выканаўчых камітэтах, прадпрыемствах і арганізацыях раёна.

Па выніках 2019 года ў раёне назіраецца тэндэнцыя росту агульнай колькасці злачынстваў. Рост абумоўлены актывізацыяй работы пракуратуры па ўзбуджэнні крымінальных спраў прафілактычнай накіраванасці правамі пракурора: у 2019 годзе было ўзбуджана 6 такіх крымінальных спраў. Павялічваецца колькасць злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій (у Лепельскім раёне – з 14

да 28), а таксама колькасць выяўленых злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў узрасла з 2 да 13 у параўнанні з 2018 годам.

Прыярытэты ў 2020 годзе застаюцца ранейшымі – абарона інтарэсаў дзяржавы, грамадства і грамадзян. Сумесна з праваахоўнымі і кантралюючымі органамі работа па процідзеянні карупцыйным праявам, прафілактыцы правапарушэнняў, захаванні асабістых і маёмасных правоў грамадзян будзе працягнута.

Напярэдадні прафесійнага свята жадаем калегам здароўя і прафесійных поспехаў!

Стажор на пасадзе памочніка Т.В.Лукуціна

пракурора Лепельскага раёна