Начальнік Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Маскалькоў Іван Пятровіч правёў сустрэчу з працоўным калектывам Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў.
Начальнік Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Маскалькоў Іван Пятровіч правёў сустрэчу з працоўным калектывам Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў. Падчас свайго выступлення Іван Пятровіч азнаёміў прысутных з аператыўнай абстаноўкай па пажарах, якая склалася на тэрыторыі вобласці і Лепельскага раёна. Далей разабраў прычыны, па якіх адбываецца найбольшая колькасць пажараў, нагадаўшы прысутным, што чалавечы фактар адыгрывае вызначальную ролю.
У ходзе выступлення асаблівая ўвага надавалася пытанням эксплуатацыі пячнога, газавага, электраабсталявання і электрапрыбораў. Пры гэтым былі падрабязна раз'яснены асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў быце, акцэнтавана ўвага на неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, бо яны дапамагаюць своечасова выявіць пажар і захаваць не толькі маёмасць, але і ўласнае жыццё - і прыкладаў таму таксама мноства.
З мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей, ратавальнік заклікаў не пакідаць іх адных дома, не дазваляць ім сваволіць са спічкамі і электрапрыборамі, навучаць іх правілам бяспекі і дзеянням у выпадку пажару, і, вядома, алгарытму выкліку пажарнай аварыйна-выратавальнай службы.
Таксама ў ходзе выступлення была закранута актуальная тэма гібелі людзей на вадаёмах. Як сябе весці, калі апынуўся ва ўладзе воднай стыхіі ва ўмовах неўсталяванага ледавога покрыва вадаёмаў і рэк, а таксама, калі стаў сведкам такога надзвычайнага здарэння – на ўсе гэтыя пытанні асвятліў прадстаўнік МНС.
У завяршэнні сустрэч работнікам мастацтваў было прэзентавана мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі: Дапамога побач» і ўручаны навучальныя памяткі і брашуры.