На строевым плацы – больш за 200 салдат.

  Самы кранальны і ўрачысты момант – калі вайскоўцы вымаўляюць адзін за адным: «Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, урачыста "Клянуся…».

  Падзвіў новае папаўненне з важнай падзеяй Дзмітрый Суровіч, намеснік камандзіра войскамі па узбраенні – начальнік упраўлення ўзбраення Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання

  Да навабранцаў таксама з прывітальным словам і віншаваннямі звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Латышаў, благачынны Лепельскай акругі протаіерэй Сергій Лешкевіч, старшыня савета раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Віталь Франчук і іншыя госці.

  Пасля ўрачыстай цырымоніі навабранцаў чакала доўгачаканая сустрэча з роднымі, а выстава зброі асабліва прыцягвала ўвагу дзяцей

  — Армейская дысцыпліна загартавала характар, да строгага рэжыму прывык. Думаю, што ўсё складзецца найлепшым чынам. Служба мне падабаецца. лічу, што кожны мужчына павінен аддаць доўг Айчыне і быць заўсёды гатовым абараняць сваю Радзіму! — адзначыў лепельчанін Цімафей Клопаў.